Фота: Liana S, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 13–15 сакавіка

Фота: Liana S, Unsplash.com.

Выхадныя набліжаюцца, таму самы час выбіраць івенты на ўікенд. CityDog.io вырашыў дапамагчы вам з гэтай задачай і склаў спіс самых яскравых мерапрыемстваў, якія хутка адбудуцца ў Мінску.

мы здесь

Вучымся маляваць рыб

  • 13 сакавіка, 19:00. 
  • Студыя скетчынгу «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4/42).
  • Уваход: 75 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.

Мінчан запрашаюць на незвычайны майстар-клас – будзем маляваць сушаных рыб з натуры. Паралельна навучымся новым скетч-прыёмам і проста павесялімся.

Абнаўляем гардэроб на маркеце

  • 14 і 15 сакавіка, 12:00. 
  • Прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11/2).
  • Уваход: вольны. 

З надыходам вясны з’яўляецца жаданне абнавіць гардэроб. Адпраўляемся ў «Цэх», каб адшукаць натхненне і новыя вобразы, – на маркеце будуць прадаваць адзенне, упрыгажэнні і аксесуары.

Клічам вясну

  • 14 сакавіка, 12:00. 
  • Літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
  • Уваход: 10 руб., патрэбна рэгістрацыя. 

У доме-музеі Якуба Коласа ладзяць гуканне вясны. Будзе карагод, аднаўленне старажытных абрадаў і спевы. Прывабная магчымаць не проста паслухаць пра фальклор, а стаць часткай беларускай традыцыі.

Адрываемся на метал-канцэрце

  • 14 сакавіка, 20:00. 
  • Бар «БВ спот» (вул. Кульман, 9). 
  • Уваход: 20–25 руб. 

Праводзім суботу гучна і адпраўляемся на канцэрт беларускіх метал-гуртоў. Гэтым вечарам на сцэне выступяць «Кукуруза» і Joyful Jackals.

Адпачываем у прыемнай кампаніі

  • 15 сакавіка, 15:00. 
  • Творчая прастора Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21).
  • Уваход: вольны. 

У прасторы ладзяць вечарыну, якую арганізатары характарызуюць як «сімбіёз інтэлектуальнага вольнага часу, лакальнай культуры і свядомага адпачынку». Запланавана лекцыя пра рэп-панк, турнір па дартсе і выступленне гурта «Минимаркет».

Робім маканыя свечкі

  • 15 сакавіка, 17:00. 
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 50 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct. 

На майстар-класе навучымся рабіць маканыя свечкі. Гэта калі кнот апускаецца ў распалены воск, а ў выніку атрымліваецца шматслойны і прыгожы выраб.

Глядзім кіно па-беларуску

  • 15 сакавіка, 18:00. 
  • Прастора «Дом з марамі» (вул. Багдановіча, 129а).
  • Уваход: 15 руб., патрэбна рэгістрацыя

Заканчваем уікенд праглядам кіно ў беларускай агучыцы. На гэты раз пакажуць другую частку «Зорных войнаў». Ідзём?

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Ресторанные хроники: рассказываем о новых заведениях Минска, которые открылись совсем недавно
Ресторанные хроники
поделиться