Наперадзе засталося зусім крыху летніх уікендаў, таму карыстаемся апошняй цеплынёй і праводзім выхадныя ярка. CityDog.io падказвае, на якія івенты варта звярнуць увагу.
Святкуем народзіны бара
- 21 жніўня, 17:00.
- Бар «Бездельники» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
- Уваход: вольны.
Ці памятаеце бар «Молодой»? Дык вось, яго стваральнікі вырашылі адзначыць 4-годдзе ўстановы нягледзячы на тое, што яна ўжо закрылася. Вечарына пройдзе ў «Бездельниках» – новым праекце каманды. У праграме: гараж-сэйл, ліманчэла і раздача тату-эскізаў.
Бавім час на лоў-фай-вечарыне
- 21 жніўня, 23:00.
- Клуб Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
- Уваход: падрабязнасці ў арганізатараў.
Жнівеньскі вечар выдатна пасуе да вечарыны ў лоу-фай-эстэтыцы: мяккае гучанне рэтра-трэкаў, модныя гараджане і танцы да світання. Што яшчэ трэба?
Адпраўляемся на дабрачынны фестываль
- 22 жніўня, 12:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 15 руб.
У суботу адпраўляемся на летні дабрачынны фест, сродкі ад якога пойдуць на дапамогу прытулкам для жывёл. У праграме івента: фотазоны, майстар-класы і аўкцыён карцін. Увечары адбудзецца канцэрт з удзелам беларускіх груп.
Шумім на маштабным рэйве
- 22 жніўня, 22:00.
- Клуб Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
- Уваход: 30–50 руб.
Рэйв-праекту «Мечта» спаўняецца 10 гадоў – менавіта з гэтай нагоды ў клубе Modul Art Platform ладзяць буйную вечарыну з удзелам лакальных і вядомых дыджэяў. Будзе тры сцэны, таксама арганізатары папярэджваюць, што івент скончыцца толькі раніцай.
Малюем на арт-пікніку
- 23 жніўня, 11:00.
- Студыя малявання «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4/42).
- Уваход: вольны, патрэбна рэгістрацыя ў direct.
Нядзелю пачынаем з малюнкаў любімага Мінска. Адправімся на арт-пікнік у адзін з гарадскіх паркаў, дзе разам з аднадумцамі пап’ём гарбаты з пачастункамі і навучымся рабіць эскізы з натуры.
Глядзім кароткаметражкі пра Мінск
- 23 жніўня, 18:00.
- Арганізатары раскажуць пра месца паказу пасля рэгістрацыі.
- Уваход: вольны.
Зараз у Мінску ідзе фестываль інды-фільмаў – паказваюць гульнявое і анімацыйнае кіно. А ўжо ў нядзелю адбудзецца паказ спецыяльнай праграмы, прысвечанай фільмам пра Мінск. У спісе «Берлога» Мікіты Лаўрэцкага, «Шэры» Антаніны Бабіны, «Сацыяльная брама» Антона Барысава ды іншыя стужкі маладых і таленавітых рэжысёраў.
Слухаем беларускі гурт на свежым паветры
- 23 жніўня, 19:00.
- Прастора «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95/3).
- Уваход: вольны.
Нядзелю завяршаем пад песні беларускага гурта Zvonku. Гэта музычны праект, прасякнуты цёплай і сяброўскай атмасферай з элементамі гумару і лёгкага, амаль адчувальнага суму.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












