Фота: @k.lisova, Threads.com.

Беларусы знайшлі месца, якое нагадвае лакацыю з «Брыджартанаў». Дзе яно знаходзіцца?

Фота: @k.lisova, Threads.com.

У сацсетках беларусы дзеляцца здымкамі з паездак у музей-сядзібу Агінскіх. Больш за ўсё наведвальнікаў захапляе аранжарэя, а некаторыя заўважаюць падабенства атмасферы з серыялам «Брыджартаны». CityDog.io паказвае, як улетку выглядае сядзіба.

мы здесь

Музей-сядзіба Агінскіх знаходзіцца ў гарадку Залессе Гродзенскай вобласці. Дарога з Мінска зойме каля гадзіны, а дабрацца туды можна на маршрутцы – білет абыдзецца ў 10 руб.

У Залессе едуць дзеля палацава-паркавага ансамбля, пабудаванага ў XIX стагоддзі. Раней комплекс належаў роду Агінскіх – дарэчы, менавіта ў гэтай сядзібе кампазітар Міхал Клеафас працаваў над сваімі творамі.

Цяпер жа ў музеі ладзяцца экскурсіі, лекцыі, музычныя заняткі і фотасесіі. Білет на звычайны агляд экспазіцыі абыдзецца ў 13 руб., а адзіны выхадны дзень у працы сядзібы – панядзелак.

Аранжарэя – самая папулярная лакацыя

З надыходам цяпла беларусы ўсё часцей ладзяць падарожжы па краіне, едуць у тым ліку і ў сядзібу Агінскіх. Мяркуючы па сацсетках, больш за ўсё наведвальнікам падабаецца аранжарэя.

«Неверагоднае месца з аранжарэяй, лашадкамі і ціхай прыродай», – піша мінчанка пад нікам __matusik_.

Сядзіба Агінскіх у Залессі. Сядзіба Агінскіх у Залессі.

Музей-сядзіба Агінскіх у Залессі. Фота: @__matusik_, Threads.com.

Беларуска Анастасія пагаджаецца. «Аранжарэя – гэта асобная любоў».

Дзяўчына дадае, што ў сядзібе таксама можна пачаставацца вельмі смачнымі круасанамі і нават трапіць на тэатралізаваны бал, але праводзяць яго толькі два разы ў год.

Залессе, музей-сядзіба Агінскіх. Залессе, музей-сядзіба Агінскіх.
Залессе, музей-сядзіба Агінскіх. Залессе, музей-сядзіба Агінскіх.

Фота: @kurgey_nastya, Threads.com.

А Насця ўвогуле параўноўвае атмасферу сядзібы з серыялам «Брыджартаны».

«Была. Спадабалася. Вельмі», – адказвае ёй у каментарыях Марыя.

Залессе, музей-сядзіба Агінскіх. Залессе, музей-сядзіба Агінскіх.
Залессе, музей-сядзіба Агінскіх. Залессе, музей-сядзіба Агінскіх.

Фота: @kurgey_nastya, Threads.com.

І яшчэ некалькі фота, каб вы дакладна адчулі атмасферу сядзібы

Аанжарэя ў музеі-сядзібе Агінскіх у Залессі. Аанжарэя ў музеі-сядзібе Агінскіх у Залессі.
Аанжарэя ў музеі-сядзібе Агінскіх у Залессі.

Фота: @k.lisova, Threads.com.

Музей-сядзіба Агінскіх у Залессі, экскурсіі і выставы. Музей-сядзіба Агінскіх у Залессі, экскурсіі і выставы.

Фота: @ostrovskaya_nastya, Threads.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter