У Threads дзяўчына пад нікам anub1s_deus спытала, дзе ў Мінску знайсці добрых ветэрынарных дактароў. У каментарыях пад пастом беларусы сталі раіць не толькі канкрэтных спецыялістаў, але і ў цэлым ветклінікі, куды дакладна варта звярнуцца ў выпадку чаго.
CityDog.io на аснове гэтых рэкамендацый зрабіў падборку лакацый, якія таксама набралі высокія рэйтынгі ў Google і Yandex (не ніжэй за чатыры зоркі). Захоўвайце спіс.
Ветэрынарная клініка «Сас Энимал Сервис»
Адрас: вул. Казлова, 27а.
Тэлефон: +375 29 685 37 01.
Рэйтынг у Google: 4,7.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Гэта адна з тых клінік, якую часта рэкамендавалі ў каментарыях. Асабліва згадваюць доктарку Вікторыю Нядвецкую: «Почти с того света достала нашу малышку и сейчас успешно лечит вторую», – адзначыла nastyagudel.
Працуе клініка з 2012 года. Тут вельмі шырокі спектр паслуг – ад стаматалогіі і лапараскапічнай хірургіі да рэпрадукталогіі, рэанімацыі і дыспансерызацыі. Кошты, канешне, трэба глядзець на канкрэтную паслугу, якая вам неабходная. Напрыклад, прыём стаматолага – 55 руб., вакцынацыя – таксама 55 руб., УГД сэрца – 65 руб., фізіятэрапія – 80 руб. Спіс усіх паслуг глядзіце тут.
«Рекомендую всем сердцем и кошачьими лапками», – напісала такі водгук пад пастом katrin_pride.

Фота: Vetsas.by.

Фота: Vetsas.by.
Ветэрынарная клініка «Айдавет»
Адрас: вул. Алібегава, 12б.
Тэлефон: +375 29 192 07 77.
Рэйтынг у Google: 4,7.
Рэйтынг у Yandex: 5.
У гэтай клініцы дапамагаюць не толькі сабакам і катам, але і птушкам, трусам, вожыкам, пацукам, хамякам і іншым грызунам, а таксама экзатычным жывёлам. Сярод паслуг: планавыя агляды і кансультацыі, прышчэпкі і чыпіраванне, тэрапеўтычная дапамога, кастрацыя і стэрылізацыя, розныя віды хірургіі, стаматалогія, анестэзія, рэанімацыя, інтэнсіўная тэрапія і іншыя віды дапамогі. Таксама ў клініцы можна прайсці лабараторныя і інструментальныя даследаванні.
Калі нязручна ехаць у клініку ці немагчыма транспартаваць гадаванца, вы можаце выклікаць доктара на дом – такая паслуга ў клініцы дзейнічае кругласутачна. На месцы ветэрынар правядзе кансультаванне або экстраннае лячэнне, зробіць прышчэпку альбо іншыя неабходныя маніпуляцыі.
У Беларусі ўводзяць абавязковы падатак на сабак. Расказваем, што здарыцца, калі паспрабаваць схаваць гадаванца
 (1).jpg)
Фота: Yandex.by.
Ветэрынарная клініка «ЛаскаВет»
Адрас: пр-т Пераможцаў, 115.
Тэлефон: +375 29 103 04 09.
Рэйтынг у Google: 4,5.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Гэта клініка працуе ўжо пяць гадоў і аказвае прыкладна тыя ж паслугі, што і астатнія ўстановы: кардыялогія, УГД, стаматалогія, лабараторныя даследаванні, уралогія, хірургія, родадапамога і неанаталогія, прышчэпкі, чыпіраванне і іншае. Таксама тут дапамагаюць экзатычным жывёлам. Кошты на сайце клініцы не пазначаны, таму ўдакладняйце па тэлефоне.
 (3) (1).jpg)
 (2) (1).jpg)
Фота: «ЛаскаВет», Yandex.com.
Ветэрынарная клініка «Дарис Вет»
Адрас: пр-т Пераможцаў, 141.
Тэлефон: +375 29 601 20 89.
Рэйтынг у Google: 4,8.
Рэйтынг у Yandex: 5.
«Адзіная ў Беларусі ветклініка гастраэнтэралагічнага профілю», – напісана на сайце «Дарис Вет». Сюды таксама можна звяртацца за тэрапеўтычнай дапамогай (ад 20 руб.), хірургічнай (ад 80 руб.), стаматалагічнай (ад 28 руб.), за прышчэпкамі і чыпіраваннем (20 руб.), лабараторнай дыягностыкай (ад 15 руб.) і інструментальнымі даследаваннямі (ад 12 руб.). Таксама ў клініцы ёсць новая паслуга – анлайн-кансультацыя (праз месенджар альбо па тэлефоне). Каштуе гэта ад 80 руб.

Фота: Darisvet.by.

Фота: Darisvet.by.
Ветэрынарная клініка «Доктор Вет»
Адрас: вул. Скрыпнікава, 39; Падшыпнікавы праезд, 9.
Тэлефон: +375 17 388 28 28 (кол-цэнтр).
Рэйтынг у Google: 4,2.
Рэйтынг у Yandex: 4,9.
З тых паслуг, якіх мы яшчэ не сустрэлі ў іншых клініках, тут робяць МРТ і рэнтген. Таксама ў «Доктор Вет» усяго за 1 руб. могуць выцягнуць кляшча. Дарэчы, клініка працуе кругласутачна, без выхадных і свят. Звяртацца можна без папярэдняга запісу. Кошты і спіс паслуг тут.

Фота: Dv.by.

Тамограф. Фота: Dv.by.
Сетка ветклінік «Альфа-Вет»
Адрас: пр-т Незалежнасці, 177.
Тэлефон: +375 17 388 11 99, +375 44 752 15 21 (A1), +375 29 752 15 21 (МТС).
Рэйтынг у Google: 4,3.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Таксама клінікі гэтай сеткі ёсць па вул. Акадэмічная, 26 і вул. Кіжаватава, 8, але на праспекце Незалежнасці ўстанова працуе кругласутачна, таму мы звярнулі больш на яе. Акрамя ўвычайных паслуг, тут можна звярнуцца за дапамогай да дыетолага, каб той саставіў рацыён для вашага гадаванца. Першы праём каштуе 50 руб., саставіць рацыён (дыету) – 150 руб. Іншыя паслугі і прайс – тут.
«“АльфаВет” в Уручье вспоминаю с огромной благодарностью, начиная от первого звонка, когда я в лютой панике звонила и плакала. Они были 4-е, куда я позвонила и одни были со мной в звонке всю дорогу, успокаивая. И это все в 9 вечера. Возрастная кошка, оперировали экстренно, спасли. Неделя в стационаре. Навещала ежедневно: всегда милые, вежливые, на руках мою кошку носили (она очень нервничала, за 14 лет мы не расставались больше чем на 2 дня). Если совсем цепляться, шов можно было аккуратнее, наверное», – поделилась maralinary.
 (2) (1).jpg)
Фота: Аляксандр Ушачоў, Yandex.com.
 (2) (1).jpg)
Фота: Аляксандр Ушачоў, Yandex.com.
Цэнтр ветэрынарнай траўматалогіі і артапедыі
Адрас: вул. Мантажнікаў, 9/2.
Тэлефон: +375 29 369 62 69.
Рэйтынг у Google: 4,4.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Калі ваш гадаванец сутыкнуўся з траўмай або праблемамі апорна-рухальнага апарата – тут яму акажуць прафесійную дапамогу. Першасны агляд каштуе 45 руб., рэнтген (першасная праэкцыя – 20,90 руб. Дарэчы, тыя, хто рэкамендаваў гэты цэнтр, адзначалі працу і раілі звяртацца да яго дырэктара – доктара Рыгора Чэгадаева.
Ветэрынарная клініка «ВетСпектр»
Адрас: пр-т Ракасоўскага, 113.
Тэлефон: +375 33 398 11 13.
Рэйтынг у Google: 4,3.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Акрамя базавых паслуг, у гэтай клініцы робяць касметычныя аперацыі – гэта змена знешнасці жывёлы без медыцынскіх прычын: напрыклад, купіраванне. Каштуе такая працэдура ад 20 руб. Яшчэ тут таксама можна выдаліць кляшча (ад 5 руб.) і прайсці апрацоўку ад блох (5 руб.). Падрабязней з паслугамі і прайсам азнакоміцеся тут.
 (2) (1).jpg)
Фота: Yandex.com.
Ветэрынарная клініка «Мініна+»
Адрас: зав. Соф’і Кавалеўскай, 60.
Тэлефон: +375 29 615 00 05.
Рэйтынг у Google: 5.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Лекары гэтай клініцы раней аказвалі ветэрынарную дапамогу па адрасе вул. Мініна, 4 , але ў сувязі з ліквідацыяй будынка і расфарміраваннем лячэбнага калектыву, было прынята рашэнне аб рэарганізацыі ранейшага калектыву ўжо па новым адрасе. Тут можна правесці хірургічныя аперацыі рознай ступені складанасці, УГД і лабараторную дыягностыку, вакцынацыю, агляд, тэрапію. Кошт паслуг на сайце заўсёды актуальны і ўжо ўключае ўсе неабходныя расходныя матэрыялы, наркоз і вывядзенне з наркозу. Глядзіце прайс тут.
 (2) (1).jpg)
Фота: Yandex.com.
Ветэрынарная клініка «Дай лапу»
Адрас: вул. Жудро, 71A.
Тэлефон: +375 29 650 47 67.
Рэйтынг у Google: 4,6.
Рэйтынг у Yandex: 4,9.
Адны з папулярных паслуг гэтай клініцы – вакцынацыя, грумінг катоў і сабак (ўключае стрыжку воўны, кіпцюроў, чыстку вушэй і санацыю вонкавага слыхавога праходу), рэнтген, чыпіраванне, стэрылізацыя і кастрацыя: УГД дыягностыка. А яшчэ тут аказваюць дапамогу пацярпелым бяздомным жывёлам і шукаюць для іх гаспадароў, якія будуць іх кахаць і клапаціцца пра іх. Вось тут можна паглядзець, якія гадаванцы зараз у пошуках новага дома.
 (2) (2).jpg)
Фота: Yandex.com.

Фота: Dailapu.by.

Фота: Dailapu.by.
Ветэрынарная клініка VetHouse
Адрас: вул. Шчарбакова, 32.
Тэлефон: +375 17 231 22 12.
Рэйтынг у Google: 5.
Рэйтынг у Yandex: 5.
Сярод паслуг – кансультацыі і дыягностыка, УГД, хірургія, стаматалогія, ванцынацыя і прафілактыка. Таксама ў клініцы можна зрабіць грумінг (догляд за поўсцю і скурай жывёл, уключаючы стрыжку, купанне і іншыя працэдуры) і завітаць у зоамагазін – тут вялікі асартымент кармоў і аксесуараў для вашых гадаванцаў. Усе кошты тут.
«Vet Hous на ул. Щербакова, 32. Очень грамотные специалисты», – адзначыла galina.korogod
 (2) (1).jpg)
Фота: Паша Х., Yandex.com.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.












