У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоў Багдановічаў
Падчас масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Мінску была затрымана каталіцкая сям’я Багдановічаў. Пра гэта 23 лютага напісала міжканфесійная ініцыятыва «Хры***ская В***я» (беларускія сілавікі называюць яе «экстрэмісцкай»).

Падчас масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Мінску была затрымана каталіцкая сям’я Багдановічаў. Пра гэта 23 лютага напісала міжканфесійная ініцыятыва «Хры***ская В***я» (беларускія сілавікі называюць яе «экстрэмісцкай»).

Паведамляецца, што былі затрыманы Алена і Вацлаў Багдановічы, а таксама іх дочкі – Антаніна і Вікторыя. Верагодна, затрыманне можа быць звязана з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія».

Раней на старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Падрабязнасці не ўдакладняюцца.

Вацлаў і Вікторыя Багдановічы таксама вядомыя як аўтары кніг на беларускай мове. Паводле папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны Алена і Антаніна Багдановічы. Дзе цяпер знаходзяцца Вацлаў і Вікторыя і ў якім яны статусе, пакуль невядома.

Кніга Вацлава Багдановіча "Багдановічы"

Кніга Вацлава Багдановіча. Фота: Oz.by.

На мінулым тыдні ў Мінску адбылася хваля масавых затрыманняў сярод выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў.

Як пісалі журналісты найстарэйшай беларускай газеты (беларускія сілавікі называюць яе «экстрэмісцкай»), 17-18 лютага сілавікі прыйшлі з ператрусамі да прадстаўнікоў культурнай супольнасці. Дзеянні выглядалі сістэмнымі і загадзя спланаванымі. У некаторых сем’ях затрымалі адразу некалькіх чалавек. Падчас ператрусаў у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны ўсіх, хто знаходзіўся ў памяшканнях.

Пад ціск трапілі супрацоўнікі як дзейных выдавецтваў, так і тых, што былі закрыты раней. Ператрусы прайшлі ў кіраўнікоў і звычайных супрацоўнікаў, а таксама ў прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі.

Варта адзначыць, што ў папярэднія месяцы падобныя дзеянні адбываліся і ў іншых асяродках у сталіцы і рэгіёнах. Паводле інфармацыі журналістаў, тады сілавікі шукалі магчымыя доказы фінансавання з фондаў салідарнасці або сувязяў з беларусамі замежжа.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter