Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.

Беларускі AI-крэатар паказаў, як мог бы выглядаць глянец беларускай вёскі

Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.

Беларускі AI-крэатар artemrosso на днях апублікаваў у сваім інстаграме падборку выяў, у якіх прадставіў «глянец беларускай вёскі» – стылізаваную рэкламную кампанію з трактарамі, гусямі і не толькі.

мы здесь

«Так магла б выглядаць летняя рэкламная кампанія беларускіх брэндаў – ярка, дзёрзка, крыху абсурдна, але стыльна», – напісаў AI-крэатар.

На карцінках мадэлі пазіруюць сярод курэй, гусей і трактароў, у гумовых ботах, працоўнай вопратцы і рэчах з адсылкай да беларускіх брэндаў: Mark Formelle, Belwest, Ziko, «Світанка» і іншых.

Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.

За некалькі дзён публікацыя сабрала больш за 2000 лайкаў і амаль сотню каментарыяў. Карыстальнікі пачалі дзяліцца, як ім такая ідэя:

  • «На парне у теплиц адики, сделайте 2 полосы по-лидски», – папрасіў shchebetart
  • «“Світанак”, Mark Formelle, Ziko показалось. Очень круто вышло – шик», – напісала verenich_natalina
  • «Ярко, красиво, наконец-то про деревню – стильно!!!» – лічыць chetskii_v
  • «Парни – это, конечно, нечто. Так уже вписались в эти образы», – пракаментавала red_rowan_
  • «Лакшары-вёска», – лічыць yp.ai.res
  • «Шикарно! И идея, и реализация», – напісала julietkertsul

Глянец беларускай вёскі. Фота: @artemrosso, Instagram.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter