20 лютага ў інстаграме ТРЦ Prizma, што на Партызанскім праспекце, 79, паведамілі пра акцыю да Дня роднай мовы. У кафэ-пякарні «Булачкі» можна будзе атрымаць фірмовае пірожнае ў падарунак, але ёсць умова.
Кафэ-пякарня «Булачкі», якая знаходзіцца на першым паверсе ТРЦ Prizma каля галоўнага ўвахода, запрашае адзначыць 21 лютага – Дзень роднай мовы.
«У гонар свята ў выхадныя з 20 па 22 лютага “Булачкі” будуць радаваць сваіх гасцей. Кожнаму пакупніку, які прачытае верш на роднай мове, яны дораць смачны падарунак – фірмовае пірожнае!» – сказана ў допісе.

Дзень роднай мовы у кафэ-пякарні «Булачкі». Фото: @prizmaminsk, Instagram.com.
Дарэчы, Мінскі гадзіннікавы завод абвясціў перадзаказ на новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова», прысвечаную Дню роднай мовы. Калекцыя створана ў гонар Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















