Беларускі музыка Мікіта Арлоў @applpckr і спявачка беларуска-татарскага паходжання Айлар Татарэнка @mnogolun анансавалі жудасна вясёлую песню пра жудасна сумную штуку – пазбягаючы тып прыхільнасці.
«Ведаем, пад што будзеш трасці жопай гэтым летам», – напісалі артысты пра сваю песню Ciubok. Ну, складана спрачацца: усяго за пару дзён відэа з прэв’ю песні набрала 20 тысяч праглядаў і сотню захопленых каментарыяў.
Дакладную дату рэлізу музыкі пакуль не раскрываюць. Песня напісана спецыяльна для конкурсу беларускіх артыстаў і артыстак «ВЫКЛІК 2.0» – выкласці конкурсную песню на анлайн-пляцоўкі можна толькі пасля вынікаў. Прыём заявак завяршыўся 27 мая, так што ўжо хутка трэк павінен стаць даступны.
Дарэчы, калі вам не хапае новай беларускай музыкі, раім прайсціся па хэштэгах #выклікfreshblood2026 і #ВЫКЛІК2026 у інстаграме. Там можна знайсці іншых удзельнікаў конкурсу – і, магчыма, сваіх новых любімчыкаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















