Ілюстрацыйнае фота: Startup Stock Photos, Pexels.com.

Тут ёсць добрая магчымасць атрымаць да 5000 еўра на свой праект

Ілюстрацыйнае фота: Startup Stock Photos, Pexels.com.

Беларуская маладзёжная арганізацыя «РАДА» (беларускія сілавікі называюць яе «экстрэмісцкай») аб’явіла набор у анлайн-школу па фандрайзінгу для маладых актывістаў і супрацоўнікаў НДА. Удзельнікаў абяцаюць навучыць сістэмна шукаць фінансаванне для праектаў, а выпускнікі праграмы змогуць падацца на грант да 5000 еўра.

мы здесь

Школа стартуе 3 чэрвеня і пройдзе анлайн. У праграме – пяць заняткаў па панядзелках і серадах у 18:00 па варшаўскім часе. Спікеркай стане фандрайзерка Аня, якая, як сцвярджаюць арганізатары, за дзесяць гадоў працы дапамагала прыцягваць для праектаў у сярэднім каля 1,5 мільёна еўра ў год.

Школа складаецца з трох этапаў:

  • Першы этап – тэарэтычны курс «Дэдлайн быў учора!». Мова спікеркі: руская.
  • Другі этап – практычная лабараторыя.
  • Фінальны этап – падача на грант.

Фінальным этапам стане конкурс міні-грантаў. Выпускнікі школы змогуць падаць праекты ў сферах правоў чалавека, нефармальнай адукацыі, медыяграматнасці, экалогіі, лічбавай бяспекі, інклюзіі і падтрымкі ўразлівых груп. Памер магчымага фінансавання – да 5000 еўра.

Арганізатары адзначаюць, што прыярытэт будуць аддаваць ініцыятывам, створаным моладдзю і для моладзі. Падаць заяўку на першы этап можна да 27 мая ўключна.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter