{post_image_caption}

У анлайн-кінатэатры VODBLISK з’явіўся новы фільм, які вам дакладна варта паглядзець

{post_image_caption}

Працягваючы тэму сямейных адносін, адразу за «Агульнай мовай» Волі Чайкоўскай на платформе VODBLISK з’явіўся ігравы кароткаметражны фільм Мары Тамковіч «Дачка». Расказваем, што такога важнага ў гэтым фільме.

мы здесь

Беларуска Мара Тамковіч выпусцілася з курса Studio Prób у Школе Вайды, а таксама вывучала рэжысуру ў Варшаўскай кінашколе і журналістыку ў Варшаўскім універсітэце.

Кароткаметражка «Дачка» – дыпломная праца Мары, створаная ўсяго за 5 тысяч еўра шмат у чым дзякуючы таму, што абсталяваннем рэжысёрку забяспечыла кінашкола, а акцёры пагадзіліся працаваць без ганарараў.

Фільм ужо паказалі на некалькіх дзясятках кінафестываляў і адзначылі ўзнагародамі на кінафэстах у Польшчы, Аўстрыі, Грэцыі, ЗША за рэжысуру, аператарскую працу і сцэнарый.

Пра што фільм

У дзень шаснаццацігоддзя сваёй дачкі Камілы Пётр прыходзіць дадому і знаходзіць яе ў крыві і без прытомнасці. З таго моманту іх жыццё незваротна змяняецца. Гэта не проста сямейная драма, насамрэч фільм закранае адразу некалькі вострых сацыяльных праблем: гвалт, правы жанчын у Польшчы, бюракратыя, бяссілле «маленькага чалавека» перад выпрацаванай гадамі сістэмай.

Як можна паглядзець стужку?

Доступ да фільма «Дачка» можна набыць за 5$ на 30 дзён. 30 дзён будуць адлічвацца з моманту першага прагляду фільма. У гэты прамежак глядзець стужку можна любую колькасць разоў. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць бясплатна глядзець гэты фільм і ўсе іншыя з медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе.

А што такое VODBLISK?

VODBLISK – анлайн-кінатэатр беларускага кіно, які стварыла каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне», каб гледачы мелі магчымасць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Відэа: YouTube.com.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter