20 сакавіка выдавецтва «Папуры» паведаміла пра выхад дзвюх кніжных навінак на беларускай мове. Гаворка пра творы Эрыха Марыі Рэмарка і Дэйла Карнегі, якія раней не выходзілі па-беларуску.
Вось гэтыя дзве кнігі:
- «Трыумфальная арка», Эрых Марыя Рэмарк;
- «Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей», Дэйл Карнегі.
«Абедзве кнігі пакуль што можна набыць ТОЛЬКІ на стэндзе выдавецтва “Папуры” і кнігарні “Параграф 45” @paragraph_45 на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы», – напісалі ў выдавецтве.
Что почитать по теме: Российское издательство спокойно продает книгу «Записки террориста» возле резиденции Лукашенко. Тем временем беларуские издательства вносят в список «экстремистов». Что происходит?
Раней CityDog.io расказваў пра закрыццё мінскага выдавецтва «Тэхналогія». Яго заснавалi ў 1988 годзе і выдавалі кнігі па-беларуску. Напрыклад, кнігу кандыдата філалагічных навук Вадзіма Шклярыка «Як гавораць беларусы».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















