Карыстальніца з нікам tavkintoy на днях паказала ў сацсетках, якія беларускія сувеніры яны робяць удваіх з партнёрам. За дзень публікацыя сабрала каля 1000 лайкаў і больш за 80 каментарыяў, дзе людзі хваляць іх працу.
У допісе аўтарка піша, што іх завуць Саша і Ілона і «на дваіх ім 71 год». Яны займаюцца стварэннем беларускіх сувеніраў: Ілона шые цацкі, а Саша робіць магніты.
«Пачыналі са свайго Браслава. Але зараз магніты Сані вы можайце знайсці ў розных гарадах і мясцінах нашай краіны», – сказана ў пасце.
На днях CityDog.io таксама расказваў пра беларуса з нікам shamaaaich. Ён шые «даўгавечныя» сумкі з выкарыстаннем прэміяльных матэрыялаў і фурнітуры, якія можна насіць рознымі спосабамі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















