Каманда з нікам plot_urot 30 сакавіка паказала ў Threads бетонныя міні-платы з кароткімі надпісамі на беларускай мове. За 10 гадзін пост сабраў больш за 300 лайкаў.
«Мы з Менска і робім вось такія міні-платы з бетону. Спадзяёмся, нашы надпісы знойдуць водгук у беларускай душы», – напісала каманда і апублікавала фатаграфіі сваіх прац.


Міні-пліткі з бетону. Фота: @plot_urot, Threads.com.


Міні-пліткі з бетону. Фота: @plot_urot, Threads.com.
У сваём інстаграме беларусы патлумачылі, што гэта не дэкор, а мастацкі выказ. «Пастаўце іх на паліцу ці стол – і яны стануць увасабленнем вашых думак у бетоне».
Дарэчы, нядаўна CityDog.io расказваў, што беларуска з нікам violet_lostkate паказала ў Threads свечкі, створаныя па матывах печыва «Слодыч». Аўтарка паста ўдакладніла ў каментарыях, што сапраўды пастаралася перадаць водар. Паводле яе слоў, «там 100% водар печыва да гарбаты і з суніцамі».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.
















