Рака Менка. Фота: Глеб Лабадзенка, Facebook.com.

Паглядзіце, як рака Менка выйшла з берагоў. Відэа з ёй набрала ўжо за больш 70 000 праглядаў

Рака Менка. Фота: Глеб Лабадзенка, Facebook.com.

У Instagram-акаўнце starymensk.by з’явілася відэа, на якім паказана, як рака Менка выйшла з берагоў. За два дні ролік набраў больш за 73 000 праглядаў і амаль 4000 лайкаў.

мы здесь

У акаўнце starymensk.by апублікавалі відэа з ракой Менкай, якая разлілася. У роліку аўтар адзначае, што летам у засушлівы дзень гэту летапісную раку Менку не відаць, але зараз можна зразумець, якой яна была раней.

«Сёння цяжка ўявіць, што па ёй хадзілі ладдзі, дракары, вялікія лодкі, але тысячу гадоў таму сапраўды так і было. Менка ўпадае ў Пціч, Пціч – у Прыпяць, Прыпяць – у Дняпро, а Дняпро – у Чорнае мора. Спусціўшы тут дракары на ваду, яны выходзілі ў Стамбул, у тагачасны Канстанцінопаль. Гэта быў шлях у Візантыю».

Рака Менка і Мінскае гарадзішча – археалагічны комплекс IX–XI стагоддзяў каля вёскі Гарадзішча, што ў 10 кіламетрах ад сучаснага Мінска. Менавіта тут пачынаўся старажытны Менск, а ўжо пасля таго, як яго некалькі разоў спалілі, паселішча перанеслі на цяперашняе месца – ля рэк Свіслач і Няміга.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
У цэнтры Мінска пасля спрэчнай рэканструкцыі зноў адкрылася Гістарычная майстэрня. Як вам?
За день
поделиться