Адна з навінак. Фота: @ragna.by, Instagram.com.

Мінская этнакрама выпусціла новыя стыкерпакі і магніты для беларусаў. Як вам?

Адна з навінак. Фота: @ragna.by, Instagram.com.

Мінская этнакрама «РАГНА» паказала новую калекцыю стыкерпакаў і магнітаў з беларускімі фразамі, Мінскам і бульбай. Фота навінак каманда на днях апублікавала ў сваім інстаграме.

мы здесь

У новай калекцыі – стыкерпакі з беларускімі словамі і фразамі, а таксама магніты з ілюстрацыямі, якія адсылаюць да Беларусі і мінскай атмасферы. Сярод надпісаў – «усяго найлепшага!», «мар стварай кахай», «слухай сваё сэрца», «закаханы ў жыццё» і «хавайся ў бульбу».

На стыкерах і магнітах можна заўважыць выявы Мінска, кветкі, сэрцайкі, білеты, бульбу і іншыя дэталі ў пастэльнай эстэтыцы. Ёсць і асобныя магніты з бульбай. Напрыклад, у стылі Pantone.

У допісе каманда этнакрамы напісала: «Навінка – сакавітыя магніты і стыкерпакі. Ужо на нашым сайце. Яшчэ большы выбар у афлайн-краме!»

Купіць можна тут:

  • этнакрама «РАГНА»: Мінск, вул. Сухая, д. 4;
  • інтэрнэт-крама
  • дастаўка па Мінску, Беларусі і ўсім свеце.

Кошт стыэкрпакоў – 27 руб. Магніты ад 7 да 13 руб.

Раней CityDog.io пісаў, што графічная дызайнерка Юля зрабіла стыкерпак «Беларусiан pack». На аб’ёмных налепках, як пісала дзяўчына ў сябе ў сацсетках, сабраны «фота з атмасферай “у бабулі ў вёсцы”, мак-забаронка, той самы хлеб-цаглінка і нават талончык, які я часта насіла пад чахлом у студэнцтве».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter