Ілюстрацыйнае фота: Rabie Madaci, Unsplash.com

Кітайскія стажоры чытаюць вершы па-беларуску – паглядзіце, як у іх выходзіць

Ілюстрацыйнае фота: Rabie Madaci, Unsplash.com

Беларус з нікам nicolasfedorovich апублікаваў у Threads відэа, на якіх стажоры з Кітая чытаюць беларускія вершы. Пост з’явіўся 15 мая і ўжо сабраў больш за 100 лайкаў.

мы здесь

Аўтар выклаў два відэа. На адным дзяўчына чытае верш пра маму, на другім хлопец таксама чытае верш на тэму маці. Абодва відэа запісаны на беларускай мове.

Свой пост беларус падпісаў так: «Стажоры з Кітая чытаюць беларускія вершы. З Кітая, Карл! Хто не скажа, што яны малайцы, няхай першы кіне ў мяне камень».

Дарэчы, CityDog.io расказваў, што 25–27 верасня 2025 года ў Берліне прайшоў XII Міжнародны кангрэс беларусістаў. Адным з удзельнікаў стаў даследчык Ван Чжыўань, які вывучае беларускую мову і працуе над дысертацыяй, у якой аналізуе, сярод іншага, і беларускія дыялекты.

«Шчыра кажучы, мая беларуская пакуль што вельмі сціплая: я вучыў мову толькі год, ды і апошні раз займаўся ёю два гады таму. Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным вопытам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», – пісаў Ван.

У каментарыях многія карыстальнікі пахвалілі кітайскіх стажораў за вымаўленне і цікавасць да беларускай мовы.

«Канешне, малайцы, а хлапец увогуле на Бураўкіна падобны», – напісала nataliyamalakhava.

«Малойчыкі!» – пахваліла pinchukdarya.

«Брава!» – пракаментавала valentinaprishchits.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter