Ілюстрацыйнае фота: Charles Criscuolo, Pexels.com.

У Беларусі зноў узяліся за закон аб валанцёрстве. Вас запрашаюць на міжнародны вебінар пра замежны досвед

Ілюстрацыйнае фота: Charles Criscuolo, Pexels.com.

18 чэрвеня адбудзецца міжнародны вебінар, прысвечаны прававому рэгуляванню валанцёрскай дзейнасці. Яго арганізатары прапануюць абмеркаваць еўрапейскі досвед і магчымыя падыходы да заканадаўства ў гэтай сферы на фоне таго, што ў Беларусі пачалі рыхтаваць канцэпцыю новага закону аб валанцёрстве.

мы здесь

Вебінар пройдзе ў Zoom 18 чэрвеня ў 18:00 па мінскім часе. Дыскусія будзе весціся на англійскай і рускай мовах з сінхронным перакладам.

Падчас сустрэчы эксперты з розных краін раскажуць пра міжнародныя стандарты і практыку прававога рэгулявання валанцёрства. Асобна плануецца разгледзець вопыт Нідэрландаў і Арменіі, а таксама абмеркаваць беларускія спробы заканадаўча ўрэгуляваць валанцёрскую дзейнасць у 2019–2021 гадах.

«Як заканадаўства можа больш эфектыўна падтрымліваць валанцёрства? Які міжнародны досвед у гэтай сферы можа быць карысным сёння? Якія ёсць прыклады добрых і няўдалых палажэнняў у замежных законах аб валанцёрстве? Удзельнікі даведаюцца больш пра юрыдычныя падыходы, якія цяпер актуальныя, і пра прапановы, накіраваныя на ўмацаванне валанцёрства і добраахвотнай працы шляхам стварэння эфектыўнай і спрыяльнай прававой асновы для валанцёрскай дзейнасці», – расказалі арганізатары.

Навошта патрэбен гэты вебінар?

Тэма вебінара звязана з тым, што ў Беларусі зноў вярнуліся да ідэі спецыяльнага закону аб валанцёрстве. Паводле афіцыйнага плана заканапраектнай дзейнасці, у 2026 годзе павінна быць распрацавана канцэпцыя закону «Аб валанцёрскай дзейнасці».

Гэта ўжо не першая спроба стварыць такі дакумент. Каля шасці гадоў таму ў Беларусі таксама рыхтавалі закон аб валанцёрстве. У 2020 годзе яго праект выносілі на грамадскае абмеркаванне, пасля чаго ўнеслі ў парламент. Аднак у 2021 годзе праект быў адкліканы, і праца над ім спынілася.

Сярод спікераў заяўлены прадстаўнікі Еўрапейскага цэнтра некамерцыйнага права (ECNL), Lawtrend і Transparency International Armenia. Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, валанцёрскіх ініцыятыў, юрыстаў і ўсіх, хто цікавіцца развіццём валанцёрскага руху ў Беларусі.

Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца праз анлайн-форму. Спасылку на канферэнцыю арганізатары абяцаюць даслаць зарэгістраваным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter