Фото: volha.blazhevich, Threads.com.

У ЦУМе вісіць афіша да Дня беларускага пісьменства з памылкай

Фото: volha.blazhevich, Threads.com.

Карыстальніца Threads звярнула ўвагу на афішу да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у мінскім ЦУМе. У назве горада Касцюковічы дапусцілі арфаграфічную памылку.

мы здесь

Карыстальніца Threads volha.blazhevich апублікавала фота афішы да Дня беларускага пісьменства, якая вісіць у ЦУМе. На ёй горад Касцюковічы, дзе сёлета праходзіць свята, напісаны як «Косцюковічы».

У каментарыях памылку хутка заўважылі і іншыя карыстальнікі. Некаторыя іранічна адзначылі, што для афішы, прысвечанай беларускаму пісьменству, такая памылка выглядае асабліва сімвалічна.

«Зараз яшчэ і ЦУМ пра аўтапераклад напіша, aka “Камунарка”», – напісала taniamarkuss.

«Калі карыстаешся дзвюма дзяржаўнымі мовамі адначасова», – напісаў ambulannce.

«Дзве дзяржаўныя мовы – гэта нармальна, казалі яны. Можам адначасна дзве ведаць добра, казалі яны», – напісала tatyanagarbar.

«Іранічна», – напісала aliena_bielaruska.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
Странные витрины ЦУМа: как это было в 2013 году
поделиться