Фотa: Nasta Krupko.

Вас клічуць размалёўваць вокладку для песні беларускай спявачкі. Яна потым гэта ўсё апублікуе

Фотa: Nasta Krupko.

18 верасня выйшаў дэбютны сольны сінгл экс-вакалісткі Passive Voice Насты Крупко (Nasta Krupko) «Тенью я». У гэты ж дзень у кавярні Kitchen Coffee Minsk стартавала афлайн-актыўнасць да трэка: паштоўкі з вокладкай сінгла, якія можа расфарбаваць кожны госць.

мы здесь

З 18 па 27 верасня на асобным століку ў Kitchen Coffee Minsk (вул. Кастрычнiцкая, 16/3) ляжаць паштоўкі з вокладкай трэка і маркеры. Кожны госць кавярні можа ўзяць паштоўку, расфарбаваць сваю версію вокладкі, сфатаграфаваць яе і адзначыць Насту ў Instagram. Пазней усе дасланыя версіі збяруць у адзін пост на старонцы артысткі, каб паказаць, наколькі рознымі атрымваюцца гісторыі.

Вокладка сiнгла. Вокладка сiнгла. 

Вокладка сiнгла.

«Тенью я» стаў першым крокам Насты пасля сыходу з групы Passive Voice у лютым 2026 года, з якой яна прайшла шлях каля сямі гадоў: ад кавераў у кобрынскім рок-гурце да аўтарскага матэрыялу.

Тэкст «Тенью я» напісаны на вершы сябра Насты, паэта Улада Полукошко. Фінальнае аранжаванне Наста дарабіла разам з гітарыстам і саўнд-прадусарам Кастусём Пыжовым (гітарыст гурта «Брыдотная Молі», экс-удзельнік «Валянцін Стрыкало» і The Toobes).

Паслухаць трэк можна па спасылцы.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
поделиться