Ілюстрацыйнае фота: Libsy G, Pexels.com.

Клас! Культавы раман нарэшце пераклалі на беларускую. Яго ўжо можна купіць

Ілюстрацыйнае фота: Libsy G, Pexels.com.

Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра старт продажаў рамана Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы». Цяпер адну з самых вядомых кніг пісьменніцы можна набыць у перакладзе на беларускую мову. Пра гэта выдавецтва на днях паведаміла ў сваіх сацсетках.

мы здесь

«“Атлант расправіў плечы” Айн Рэнд – маштабны раман-антыўтопія і маніфест рацыянальнага эгаізму. Дзеянне адбываецца ў ЗША, дзе ўрад знішчае свабодны рынак і прыгнятае таленавітых творцаў. У цэнтры сюжэта – Дагні Тагерт і Хэнк Рыярдан, якія спрабуюць выратаваць свае прадпрыемствы ад непазбежнага краху», – расказалі ў выдавецтве.

У выдавецтве адзначаюць, што кніга раскрывае філасофію аб’ектывізму, у аснове якой ляжаць каштоўнасці розуму, асабістага шчасця і прадуктыўнай працы.

Важную ролю ў сюжэце адыгрывае Джон Голт, які арганізуе страйк найлепшых розумаў чалавецтва, каб даказаць: без творцаў паразітычнае грамадства загіне.

«Раман Айн Рэнд прымушае задумацца пра ролю асобы ў гісторыі, межы дзяржаўнага кантролю і маральнае права чалавека жыць дзеля самога сябе», – расказалі ў выдавецтве.

Беларускае выданне выйшла ў цвёрдай вокладцы і налічвае 1264 старонкі. Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва. Кошт – 119,90 зл. (каля 91 руб.).

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Беларускае выдавецтва шукае аўтараў. У вас яшчэ ёсць час даслаць свой рукапіс
За день
поделиться