Ілюстрацыйнае фота: Vladimir Srajber, Pexels.com.

«Ты яшчэ ў сраку яго пацалуй»: беларусы сабралі фразы, якія можна пачуць толькі ад бабулі

Ілюстрацыйнае фота: Vladimir Srajber, Pexels.com.

У Threads завірусілася пытанне пра беларускіх бабуль. За дзень пост сабраў амаль 900 лайкаў, больш за 900 каментарыяў і звыш 153 000 праглядаў.

мы здесь

Акаўнт proinfo.news спытаўся ў беларусаў: «Якую фразу можна пачуць толькі ад беларускай бабулі?» У адказ карыстальнікі пачалі дзяліцца знаёмымі з дзяцінства фразамі.

  • «Ты яшчэ ў сраку яго пацалуй», – напісаў beatus_vir_qui_in_via_est
  • «А любанька ты мая, а чаго ж ты нічога не ясі?» – падзялілася yarnahandicraft.
  • «Ну, пайду ўпраўляцца. Аё-йя-ёй, а людзі мае мілыя!» – расказала irena_voschuk
  • «Цырк на дроце», – напісала neonillatatur
  • «Пайду свінням дам...» – падзяліўся linthetench.
  • «Больш паплачаш, менш пасцыш», – пракаментавала lappogladkaya_natasha_
  • «Сціхні!» – успомніла liastrizhe.
  • «Не дуры галавы», – напісала natallia.faro
  • «Халера яго бяры», – падзялілася prosto_yr_evna
  • «Каб цябе халера пабрала», – напісала _murinja_
  • «Волечка мая прыехала... Бабуля пасля вайны пачала жыць у Мінску. Яе ўжо даўно няма. А яе “Волечка” – лепшае, што было на свеце», – расказала fotografin_in_mainz

Раней CityDog.io пісаў, што карыстальніца TikTok з нікам _yarets публікавала відэа пра беларускія словы, якія часта чула ад сваёй бабулі. За суткі ролік набраў каля 250 тысяч праглядаў і амаль 1500 каментарыяў – беларусы пачалі згадваць выразы са свайго дзяцінства.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
«А так можна было?» Спыталі беларусаў, на якой мове прымаюць прысягу ў арміі. Вось што яны адказалі
Vox populi
Сусветна вядомая кніга Рэя Брэдберы выйдзе на беларускай мове
За день
поделиться